1

 

     У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча да Міжнароднага жаночага дня праходзіць выстава вышытых карцін «Майстэрства рук і сэрца прыгажосць». Творчыя работы прадаставіла Віцебская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» (старшыня Эдуард Анатольевіч Авецісян).

 

    На вышытых карцінах Людмілы Мікалаеўны Шэршань, Алены Уладзі-міраўны Мудрай, Вольгі Сяргееўны Івановай, Ірыны Міхайлаўны Барадулі, Марыны Юр'еўны Фарафонтавай можна сустрэць самыя розныя сюжэты. Тут выявы святых і праваслаўныя храмы, прыгожыя краявіды і раскошныя букеты руж, макаў, касачоў, сланечнікаў, а таксама браты нашы меншыя: жывёлы і звяры. Вышывальшчыцы бачаць навакольны свет па-іншаму. Гэта своеасаблівы погляд праз вушка іголкі, калі ўсе звычайнае ператвараецца ў чараўніцтва! Кожная праца - гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй і любоўю, з велізарным жаданнем зрабіць наша жыццё цікавей і прыгажэй!

      У дзвюх чытальных залах прадстаўлена каля сарака вышытых карцін, выкананых у рознай тэхніцы ручной вышыўкі. Выстава будзе экспанавацца да канца сакавіка, запрашаем! 

Адрас: Маскоўскі праспект, д.64, тэлефон для даведак 47-02-77

2