1

 

    26 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 5«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшоў урок бяспекі «Калі ты адзін дома».

   

    Бібліятэкар ставіў перад сабой мэту навучыць дзяцей бачыць патэнцыяльныя пагрозы, праяўляць асцярожнасць, захоўваць вытрымку і рабіць усё магчымае для асабістай бяспекі. Удзельнікі мерапрыемства не толькі атрымалі карысную інфармацыю аб небяспечных для жыцця і здароўя прадметах, складаных сітуацыях, у якія можна трапіць, не выходзячы з дому, але і прымяралі іх на сабе, шукалі новыя спосабы паводзін, найбольш эфектыўныя прыёмы дзеянняў. Веды дзяцей пра бяспечныя паводзіны дома ў адсутнасці дарослых былі замацаваны праз праблемныя гульнявыя сітуацыі.

2