IMG 20190102 111056-1

 

   2 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў святочны калейдаскоп «Зорка над светам узышла!», у якім бралі ўдзел атрады школьнага лагера ДУА «Гімназія №3 г.Віцебска імя А. Пушкіна» і «Сярэдняя школа №34 г. Віцебска». 

 

      Дзецям нагадалі біблейскую гісторыю нараджэння Хрыстова, расказалі пра народны тэатр лялек – батлейку, пра традыцыю святкавання Каляд нашымі продкамі: як рыхтаваліся, якія кулінарныя стравы гатавалі, якія абрады і рытуалы выконвалі, як варажылі і калядавалі. Дзеці даведаліся пра бога зімы і холаду Зюзю: ад якога слова паходзіць яго імя, як ён выглядае, чым займаецца, якія павер'і з ім звязаны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці абмеркавалі казку Яўгенія Шварца «Два браты».

IMG 20190102 111104-2

IMG 20190102 111215-3