IMG 70422018 Rodina

 

 

 

 

  

12 сакавіка да Года малой радзімы ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў круглы стол "Любі, шануй і вывучай свой родны кут, свой мілы край", у якім прынялі ўдзел настаўнікі горада, члены гарадскога савета жанчын і старшакласнікі ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска".

Загадчык бібліятэкі Галіна Ражноўская пазнаёмла прысутных з работай ўстановы па патрыятычнаму і краязнаўчаму выхаванню, найбольш цікавымі мерапрыемствамі і акцыямі, падзялілася вопытам рэалізацыі маштабных праектаў, якія былі прысвечаны юбілеям роднага горада. Размову падтрымаў Аркадзь Падліпскі, вядомы краязнавец, журналіст, рэдактар і выдавец краязнаўчай літаратуры. Аркадзь Міхайлавіч прадставіў аўдыторыі свае кнігі, у якіх прадметам навуковых даследванняў аўтара з'яўляецца гісторыя Віцебска другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя, а таксама дзейнасць знакамітых і радавых жыхароў города. Асобна аўдыторыі была прэзентавана новая аўтарская краязнаўчая серыя "Біяграфія віцебскага дома", у кнігах якой Аркадзь Міхайлавіч знаёміць чытача з адметнымі сваёй гісторыяй і знешнім выглядам помнікамі архітэктуры.

Зацікаўленая размова доўжылася больш за дзве гадзіны, аўдыторыя задала даследчыку шмат пытанняў пра гістарычнае мінулае Віцебска, яго асобных раёнаў, вуліц і дамоў, пра факты з біяграфій і справы канкрэтных людзей.

IMG 7049