IMG 69364 сакавіка бібліятэка імя Ул. Караткевіча запрасіла дарослых карыстальнікаў на вечарыну адпачынку «Мелодыі кахання», прысвечаную святкаванню Міжнароднага жаночага дня.

У чытальнай зале гучала класічная музыка і песні ў выкананні ўдзельнікаў арт-групы "Арыён", прыгожыя мелодыі з кінафільмаў "Титаник" і "Мери Поппинс, до свидания" падарыў аўдыторыі саксафаніст Яўген Карнееў. Вясёлую і адначасова сумную гісторыю пра жанчыну з іншага часу прачытаў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Аляксей Стома (апавяданне А. Цыпкіна "Таматны сок"). У выкананні студэнта ВГУ імя Машэрава Геніяна Кулакова прагучалі вершы знакамітых паэтаў ХХ стагоддзя, якія прысвечаны жанчыне, вясне і каханню.

IMG 6930