"Долі інакшай не трэба зямной" - пад такой назвай у літаратурна-музычным салоне "Натхненне" бібліятэкі імя І. Крылова 24 лютага адбылася вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – "матчын дарунак ад самай калыскі", у кожнага народа яна свая. Мілагучнасць і сіла нашай роднай беларускай мовы ўскаласілі вялікіх Песняроў, уславіўшых на ўвесь свет сінявокую Беларусь і яе людзей. Гэты дзень быў адзначаны ў бібліятэках цікавымі сустрэчамі, гутаркамі і мультымедыйнымі прэзентацыямі.
В библиотеке им. Е. Лось 19 февраля состоялась очередная беседа из цикла "Постигая душу человечью". Она была посвящена жизни и творчеству древнерусского художника Андрея Рублёва. На встречу с постоянной ведущей этих мероприятий Валентиной Ивановной Моисеенко пришли читатели библиотеки, члены клуба для людей "золотого" возраста.
23 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 3-4 класаў прайшла ваенна-патрыятычная гадзіна “Слава табе, салдат!”, на якой дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання Дня Абаронца Айчыны, самі расказалі пра вядомых ім Герояў Вялікай Айчыннай вайны, паразважалі на тэму міра і вайны, выказалі сваё разуменне слова ”абаронца”.
18 февраля все, кто пришёл в библиотеку им. Я. Купалы могли познакомиться с историей и обычаями праздника проводов зимы. Масленица, пожалуй, один из самых любимых народом праздников. Блинница, Прожорная неделя, Целовальница, Молочница – все это разные названия Масленицы.