заст  10 чэрвеня адбылася краязнаўчая праграма з удзелам падлеткаў з профільнага лагера «Краязнаўца» СШ №17 імя І.Р. Бумагіна.
     Нягледзячы на тое, што наш горад за сваю шматгадовую гісторыю, здаецца, вывучаны ўдоль і ўпоперак, усё роўна ёсць пытанні, на якія няма адпаведных адказаў. Вядома, на гэта ёсць свае прычыны. Але працягваюцца даследванні вучоных, аналізуюцца дакументы, з'яўляюцца новыя выданні аб Віцебску сягонняшнім. Падлеткі пазнаёміліся з кнігамі аб родным горадзе, якія выйшлі ў свет у апошні час.

  Іх аўтарства належыць Аркадзю Падліпскаму, Людміле Хмяльніцкай, Леаніду Калядзінскаму, Алесю Карлюкевічу. Кожны з аўтараў прыадчыняе гістарычныя тайны старажытнага горада з сваёй кропкі гледжання, што толькі на карысць чытачу.
   Хлопцы і дзяўчаты актыўна адказвалі на пытанні віктарын «Літаратурныя імёны Віцебска» і «50 пытанняў аб Віцебску». На заканчэнне прагучалі шчымлівыя вершы Маіны Бабарыка аб нашым горадзе.1