заст     З 4 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава творчых работ «В хороводе лепестковом город древний, город новый» народнага клубу аматараў фларыстыкі «Анюта». На выставе прадстаўлены карціны, звязаныя з гарадской архітэктурай і не толькі. Далікатная пяшчота кветак і пялёстак захавана ў выявах гарадскіх фантанаў, чыгуначнага вакзала, ратушы, праваслаўных храмаў, касцёла, сінагогі, памятных месцаў, звязанных з Маркам Шагалам.

     Выстава знаёміць гледача з разнастайнасцю тэхнік: фларыстычны жывапіс, фларыстычны калаж, фларыстычная графіка. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу і палюбавацца маляўнічымі куткамі нашага горада на карцінах таленавітых майстрых клуба «Анюта».1