2012 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам кнігі і закліканы папулярызаваць нацыянальную літаратуру. Сімвалічна, што ён супаў са 130-гадовым юбілеем з дня нараджэння народный паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, творы якіх не толькі ўзвялічваюць нашу Радзіму, але да гэтай пары аказваюць найглыбейшы ўплыў на душы людзей, на іх самасвядомасць.
З нагоды святкавання юбілею класікаў беларускай літаратуры і Года кнігі на Беларусі Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага сумесна з Віцебскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляюць гарадскі літаратурны конкурс сярод моладзі “КУПАЛА І КОЛАС, ВЫ НАС ГАДАВАЛІ”
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ ГАРАДСКОГА ЛІТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ
СЯРОД ЧЫТАЧОЎ
“КУПАЛА І КОЛАС, ВЫ НАС ГАДАВАЛІ”
(ДА 130-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Я. КУПАЛЫ І Я. КОЛАСА)
1. Агульныя палажэнні
Янка Купала і Якуб Колас – дзве найвялікшыя постаці ў беларускай літаратуры, якімі быў акрэслены магістральны шлях развіцця беларускай літаратуры – шлях нацыянальнага Адраджэння. У 2012 годзе спаўняецца 130-гадоў з дня нараджэння славутых Песняроў.
З нагоды святкавання юбілею класікаў беларускай літаратуры і Года кнігі на Беларусі Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага сумесна з Віцебскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляюць гарадскі літаратурны конкурс сярод моладзі “Купала і Колас, вы нас гадавалі”. Дадзенае палажэнне выяўляе парадак і ўмовы правядзення літаратурнага конкурсу, прысвечанага 130-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа.
2. Мэты і задачы конкурсу
Мэта конкурсу – арганізацыя сістэмнай і планамернай работы, накіраванай на абуджэнне цікавасці да творчасці вялікіх беларускіх Песняроў, далучэнне чытача да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.
Задача конкурсу – развіццё, падтрымка і заахвочванне літаратурнай творчасці моладзі.
3. Арганізацыя і ўмовы правядзення конкурсу
- Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 1 кастрычніка 2012 года ў межах Года кнігі на Беларусі, абласных мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа і “Года Слова Купалы і Коласа”, абвешчанага ў бібліятэках Віцебскай ГЦБС.
- Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ад 10 да 19 гадоў (уключна).
- Конкурс праводзіцца ў намінацыях:
- “Лепшы верш”
- “Лепшы празаічны твор” (апавяданне, казка, навэла, эсэ)
- Удзельнікі конкурсу падраздзяляюцца на дзве ўзроставыя групы:
- 1-я ўзроставая група – ад 10 да 14 гадоў (вучні 5-8 класаў)
- 2-я ўзроставая група – ад 15 да 19 гадоў ( вучні 9-11 класаў, студэнты і навучэнцы
сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі) .
- Да разгляду на конкурс прымаюцца работы на папяровых і электронных носьбітах на беларускай і рускай мовах.
- Работы ўдзельнікаў конкурсу прымаюцца па 1 кастрычніка 2012 г. па адрасах:
- 210023, г. Віцебск, пр. Фрунзе, 30-а, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М.Горкага,
альбо па электроннай пошце: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , тэл. 48 23 02.
- 210010, г. Віцебск, вул. Праўды д.18 каб. № 24, Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, тэл. 42 68 72.
4. Патрабаванні да конкурсных работ і крытэрыі ацэнкі
На конкурс прымаюцца літаратурныя творы (казка, верш, апавяданне, эсэ, навэла) з указаннем назвы твора, назвы конкурсу, намінацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка конкурсу, а таксама ўказваецца хатні адрас і тэлефон, узрост, клас, школа, ВНУ, альбо іншая навучальная ўстанова.
Крытэрыі ацэнкі: адпаведнасць тэме, арыгінальнасць і мастацкі ўзровень, духоўнасць твора, адсутнасць штампаў і плагіяту.
Конкурсныя работы аўтарам не вяртаюць і не рэцэнзуюцца.
У кожнай намінацыі будуць вызначаны пераможцы і два лаўрэаты.
5. Падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу
Вынікі конкурсу падвядзе спецыяльнае журы ў кастрычніку 2012г.
Пераможцы і дыпламанты будуць запрошаны на ўрачыстую вечарыну ў ЦГБ імя М. Горкага, дзе атрымаюць дыпломы і падарункі.
6. Склад журы конкурсу:
Гусачэнка Т. І. – старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”– старшыня журы;
Русілка В. І. – загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, дацэнт, кандыдат філалагічных навук;
Крыклівец А.У. – старшы выкладчык ВДУ імя П. Машэрава;
Намеснікаў М. У. – загадчык сектара паэзіі;
Амасёнак В.В – загадчык аддзела абанемента ЦГБ імя М. Горкага.
Умовы конкурсу можна знайсці на сайце ЦГБ ім. М. Горкага: www. libsystem.vitebsk.by
Дырэктар ЦБС г. Віцебска Г. Г. Данілава
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Т. І. Гусачэнка