заст     16 мая з удзелам вучняў 4 «В» класа прайшло падарожжа па старонках кніг Галіны і Сяргея Трафімавых «Природные диковинки родной земли» з серыі «Расказы Дзеда Прыродаведа».

     Дзеці даведаліся пра аўтараў навукова-пазнавальнай серыі і адправіліся ў невялічкае падарожжа па старонках асобных кніг «Бярозавы алфавіт», «Капусныя лісточкі», «Колькі таямніц у дожджыка». Дзякуючы гэтым выданням былі дадзены адказы на самыя розныя пытанні: якія прагнозы дае бяроза і што за чорныя рыскі на яе ствале, чаму капусту назвалі капустай і як выглядае зайчыкава і грыбная капуста, чаму ідзе дождж і што такое «бульбяныя» дажджы Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа. Цікавыя заданні аўтараў кніг праверылі уважлівасць і кемлівасць юных чытачоў, а таксама паказалі, што ў навакольным свеце шмат яшчэ нязведанага, таямнічага і дзівоснага.12