1   Конкурс на лепшага чытальніка «Гімн вызваленню, пракляцце вайне» прайшоў 10 мая ў бібліятэцы імя У.Караткевіча з удзелам вучняў 3 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска».


  Бібліятэкар прадставіла дзецям кнігу вершаў і апавяданняў «Я помню ўсё...», у якой сабраны шчымлівыя, трагічныя, праўдзівыя ўспаміны і вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія ў гады вайны былі дзецьмі: Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Уладзіслава Нядзведскага, Уладзіміра Паўлава, Генадзя Бураўкіна. Дзеці напамяць выразна і артыстычна чыталі вершы, якія можна лічыць своеасаблівым помнікам загінуўшым на вайне, якія вучаць мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне, змаганню за мір і справядлівасць на ўсёй планеце.
  Лепшае прачытанне вершаў было адзначана дыпломамі ад бібліятэкі і апладысментамі аднакласкнікаў.2-1