заст   7 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас з удзелам валанцёра Анжалікі Вішнеўскай «Найсвяцейшы дзень, з намі лік-прамень», прысвечаны Вялікадню – найвялікшаму календарнаму святу.

   Дзецям расказалі пра адметнасці і каларыт святкавання Уваскрэсення Хрыстова ў народным жыцці, пра асаблівасці падрыхтоўкі да гэтага свята, пра важны атрыбут велікодных дней – яйка, якое сімвалізуе сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога - кругаварот і бясконцасць жыцця. Дзеці даведаліся таксама пра велікодныя гульні: качанне і біццё яек, «ваджэнне і пахаванне стралы», пра тое, як вітаць гасцей у гэты дзень, якім падарункам іх парадаваць. А потым пад кіраўніцтвам валанцёра Анжалікі Вішнеўскай шчыравалі над вырабам з лапікаў матэрыяла пасхальнай лялькі з яйкам. Усе свае работы дзеці збіраліся выкарастаць як упрыгожванні для велікоднага стала, а таксама ў якасці падарунка сваім самым родным і блізкім людзям.1