заст  12 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вядомай паэтэсы Тамары Красновай-Гусачэнкі прайшла літаратурная гадзіна «Весна – время пробуждения».

  Вучням 3 «Б» класа гімназіі №3 прадставілі дзіцячыя выданні паэтэсы. Дзякуючы кнізе «Край родны, любімы» бібліятэкары расказалі пра народныя веснавыя святы Цімафееў дзень, Аўдоццю Плюшчыху, Саракі, а дзеці прынялі ўдзел у абрадавых гульнях «Ручаёк», «Гу-у, вясна!», выразна і артыстычна пачыталі напамяць вершы «Яшчэ мароз», «Вясна ідзе», «Першыя кветкі», «Пралеска», прадэманстравалі малюнкі на вясеннюю тэматыку. Дзецям нагадалі пра яшчэ адно ўсенароднае свята, якое адзначаецца вясной – Дзень Перамогі, і ваенная тэматыка таксама знайшла адлюстраванне ў творчых работах юных мастакоў. Напрыканцы свята Тамара Іванаўна пачытала вершы, прапанавала паразважаць над паэтычнымі загадкамі і пажадала дзецям сябраваць з добрай кнігай, бо з ёй і вучыцца лягчэй і адпачываць прыемней і цікавей.175463