Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Віцебска

Праекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Нашы партнёры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Пошук па сайце

Яндекс.Метрика

застУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 7 лютага прайшла акцыя «Чытаем услых», якая была прысвечана Году міра і стварэння. Бібліятэкары разам з вучнямі 4 «А» класа гимназіі № 3 чыталі творы вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, Уладзіміра Карызны, якому ў гэтым годзе спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння.

Дзецям расказалі пра жыццёвы шлях пісьменніка, пазнаёмілі з асноўнымі тэмамі яго творчасці.

Тэма міра і вайны прагучала ва ўрыўках з паэмы «Зямля — два паўшар'і», у прадмове да якой аўтар піша: «Гэта кніга пра тое, як дзецям патрэбен мір на планеце».

Тэма любові да бацькоўскай зямлі і тэма стварэння прагучала ў вершах «Беларусь мая сінявокая», «Беларуская песня», «Песня аб родным», «Родная мова», а таксама ў песнях на словы Уладзіміра Карызны «Люблю цябе Белая Русь», «Азёры дабрыні». Дзеці выразна і артыстычна праінсцэніравалі гумарыстычныя вершы і казкі паэта «Ліса і цецярук», «Ваня і мяцеліца», «Дзед і унук», прынялі ўдзел у гульнях, распрацаваных на іх сюжэты: «Родную мову будзем вывучаць, матчына слова — шанаваць», «Разам верш складаем — рыфму падбіраем», «На кожную загадку ты знайдзі адгадку», «Чароўны мех – поўны цудаў і пацех» і іншыя.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад прыгожай меладычнай, пявучай роднай мовы, якой напісаны сур'ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі Уладзіміра Карызны.12345678

gerb   flag

Уваход на сайт

Пераключэнне моў

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

ПЦПИ

Сацыяльныя групы

VK
FB

Льготы 1