заст     Гадзіна мужнасці «Дзеці Брэсцкай крэпасці» з удзелам наведвальнікаў летняга лагера СШ №11 і СШ №28 прайшла 14 і 15 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Спачатку дзецям прадставілі кнігі пра гераізм і самаахвярнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці, а потым расказалі пра подзвігі юных герояў цытадэлі над Бугам: Пеці Клыпы, Пеці Васільева, Колі Новікава, Валодзі Казьміна, Валі Зенкінай, Нюры Кіжэватавай і іншых, якія стаялі насмерць побач з савецкімі воінамі і камандзірамі ў цяжкія дні абароны: рызыкавалі сваім жыццём, здабывалі, такую неабходную ваду і лёд, бінты, патроны і зброю, бралі фашыстаў у палон, разам з чырвонармейцамі хадзілі ў контратакі на ворага, і таму іх ужо цяжка было назваць «дзяцьмі», яны былі сапраўднымі салдатамі на той самай жорсткай і бязлітаснай вайне.12