1     Адкрыццё выставы творчых работ «Запрашаем у зімовую казку» навучэнцаў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (педагог дадатковай адукацыі Наталля Смалякова) прайшло ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 2 снежня з удзелам вучняў 1«Г» класа СШ №28.

 

 

     На выставе прадстаўлены: навагодняя ёлка, персанажы калядных гулянняў, анёлы, якія вітаюць нараджэнне Хрыстова, а таксама героі беларускіх народных казак «Каток – залаты лабок», «Разумная дачка», «Андрэй за ўсіх мудрэй». Работы выкананы з тканіны, льна, касцюмы лялек упрыгожаны беларускім народным арнаментам.

     Наведвальнікам выставы прадставілі кожны экспанат, расказалі пра зімовыя святы, а таксама пазнаёмілі з кнігамі: «Беларускія народныя казкі», А.Кавалеўскі «Мой сябра анёлак», А.Масла «Каляды з хроснай» і іншае. Гасцінна запрашаем наведаць выставу, атрымаць асалоду ад майстэрства і фантазіі юных творцаў.

2

3

4

5