1      Гульня «Што? Дзе? Калі?» пад назвай «Любы дружа, вывучай беларускі родны край!», у якой прымалі ўдзел вучні 2«Г» класа СШ №11 прайшла 14 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

     Капітанам каманды стала Валерыя Чухніна, якая ўважліва слухала версіі за сталом і агучвала пасля хвіліны абмеркавання найбольш лагічную і верагодную з іх. Падчас гульні было ўсё: і чорная скрынка, і музычныя паўзы, і бліскучыя здагадкі на апошняй секундзе.

   Пытанні пра сімвалы Беларусі, пра герб, сцяг і гімн, пра прыродныя багацці, культуру, традыцыі і гісторыю краіны былі мудрагеліста зашыфраваны і дзецям было не проста знайсці правільны адказ. Гульня атрымалася яркай і напружанай, удзельнікі паказалі добрыя веды, праявілі кемлівасць, прадэманстравалі здольнасць рабіць лагічныя вывады, і таму фінал быў прадказальны: каманда вучняў перамагла каманду бібліятэкараў з лікам 6:1.

2