заст     З 4 па 18 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча раз ў тыдзень праходзілі займальныя ўрокі нямецкай мовы для двух атрадаў летняга лагера «Лінгвіст» СШ №34 пад агульнай назвай «Размаўляем па-нямецку».

     На першым уроку «Давайце пазнаёмімся» кожны расказваў пра сябе. У гульні "Стракатыя карткі» трэба было не толькі назваць колер карткі па-нямецку, але і адзначыць, што ёсць такога ж колеру ў адзенні ці ў знешнім вобліку ўдзельніка. Венгерскі сканворд «Всё, чем славен книжкин дом, по-немецки назовём» дапамог дзецям узгадаць словы на нямецкай мове, звязаныя з кнігай, бібліятэкай і чытаннем. Закончыўся ўрок фанетычнай зарадкай «Тры кітайцы з кантрабасам», якая дапамагае ў вымаўленні галосных.
     На ўроку «Раскажам пра жывёл і звяроў» падлеткі адгадвалі загадкі, расказвалі пра сваіх хатніх жывёл, адны чыталі ўслых апісанні дзікіх звяроў, а другім трэба было здагадацца, што гэта за істота.
     Урок «Летнія забавы і захапленні» пачаўся з аповеду кожнага, як ён праводзіць лета і што ў планах на будучыя два месяцы, а закончыўся цікавымі гульнямі і віктарынамі.
    Такім чынам, дзеці ў форме гульні цікава праводзілі свой вольны час, адначасова замацоўвалі пройдзены матэрыял і атрымлівалі новыя веды па прадмету «Нямецкая мова».1