1     Гутарку да Дня Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь правялі 12 мая супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча для вучняў 1-х класаў СШ №28.

 

 

     Дзеці даведаліся, якія істотна важныя звесткі пра нашу краіну адлюстроўваюць Герб і Сцяг: што азначаюць белы, чырвоны і зялёны колеры Сцяга, што сімвалізуе арнамент, кім і калі ён быў выкананы, на якіх урачыстых цырымоніях Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь паднімаецца, на якіх будынках устанаўліваецца, якую інфармацыю нясе кожны з элементаў Дзяржаўнага Герба. Першакласнікі праслухалі Дзяржаўны Гімн – гукавую эмблему краіны і ім растлумачылі сэнс паэтычных радкоў, напісаных паэтамі М.Клімковічам і Ул.Карызнай.