1     Экалагічная гадзіна «Месца жыцця –  Зямля», прыўрочаная да акцыі «Гадзіна зямлі», якая заклікае ўвесь свет да беражлівых адносін да прыроды, да прыняцця рашучых мер па зберажэнню клімата нашай планеты і клопату аб яе абмежаваных рэсурсах, прайшла 25 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

    У ім прынялі ўдзел вучні 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска». Дзецям расказалі, дзе і калі адбылася ўпершыню акцыя, як яна праходзіць у розных краінах свету, нагадалі пра экалагічныя праблемы, якія сёння хвалююць людзей: празмерная эксплуатацыя і забруджванне глебы, забруджванне вады, вырубка лясоў, павялічэнне ў атмасферы канцэнтрацыі ўгарных газоў. Асноўная частка занятку была адведзена знаёмству з цікавай экалагічнай інфармацыяй і размове пра тое, што можа зрабіць кожны, каб наша планета была чыстай, бяспечнай і прыгожай.

2