1     Пазнавальна-краязнаўчая гутарка «Мая Беларусь», у якой прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячага сада №78, прайшла 3 сакавіка ў бібліятэцы імя Я.Маўра.

 

 

     На мерапрыемстве дзеці даведаліся чаму так названа наша краіна - Беларусь. Якімі былі нашы продкі, чым займаліся? Пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі, якія адлюстроўваюць гісторыю нашай краіны, яе традыцыі. Разам з бібліятэкарам вывучылі некалькі лічылак і беларускіх прымавак.

2

     З задавальненнем выхаванцы пагулялi ў гульню «Мая краiна», якая замацоўвае назвы гарадоў, выхоўвае любоў да сваей краiны і ў гульню «Перакладчыкі», дзе трэба было перавесці словы з рускай мовы на беларускую. Дзякуючы карце для дзяцей «Мая Радзiма Беларусь», адправiлiся ў падарожжа па краiне. Дзеці ўбачылi межы краiны, месцазнаходжанне гарадоў і намалявалі слоўны партрэт нашай каханай, прыгожай, сінявокай Беларусі. I ў канцы занятку знайшлi на карце свой родны горад Віцебск.

3

4

5

   Падобны ўрок дапамагае выхаваць павагу і гонар за краіну, любоў і адданасць свайму народу. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі і музычнага афармлення зрабілі мерапрыемства ўрачыстым, цікавым і непаўторным.