1

 

    29 красавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшла гадзіна памяці «Мужнасці і гераізму – слава!».

 

    

     Дзецям растлумачылі, чаму вайну 1941-1945 гадоў назвалі Вялікай Айчыннай, расказалі пра подзвігі салдат, партызан і падпольшчыкаў, чые лёсы звязаны з Віцебшчынай.

    Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана праслаўленаму віцебляніну, Герою Савецкага Саюза, Ганароваму грамадзяніну г. Віцебска Леаніду Філіпенку, мемарыяльная дошка якому ўстаноўлена на доме (Маскоўскі праспект, 64), дзе размяшчаецца бібліятэка. Дзякуючы ўспамінам дачкі Святланы Гаранічавай і самога Леаніда Мікалаевіча ў кнізе «Вечны агонь Перамогі» (нарыс Ганны Александровіч «Паданне пра доблеснага воіна»), дзеці даведаліся пра асобныя эпізоды з яго дзяцінства; перыяды, калі ён змагаўся ў складзе паветрана-дэсантнай часці, быў намеснікам камандзіра штрафной роты, ваяваў з фашыстамі на перадавой Заходняга, Ленінградскага, Данскога, Сталінградскага, Цэнтральнага і трох Беларускіх франтоў. Дзеці з кветкамі падышлі да мемарыяльнай дошкі, каб ушанаваць памяць аб чалавеку, чыё жыццё было прыкладам адданага служэння Радзіме.

2

3

4