Наркотики 6.03-1

 

     6 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 6-7 класаў ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Віцебска» да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркотыкаў прайшла гутарка–папярэджванне «Выратаванне ў кароткім «Не!».

 

      Бібліятэкар назвала галоўныя прычыны, якія падштурхоўваюць падлеткаў да ўжывання наркатычных сродкаў і курыльных сумесяў «Спайсаў», ахарактарызавала сітуацыю ў Беларусі і ў Віцебскай вобласці, а таксама расказала, як можна па знешняму выгляду і паводзінам здагадацца, што чалавек нарказалежны і, вядома, падрабязна пазнаёміла вучняў з наступствамі ўжывання наркотыкаў: медыцынскімі, псіхалагічнымі і сацыяльнымі.