Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Застанецца

Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Застанецца
File Size:
24.30 kB
Date:
20 Лістапад 2013
Downloads:
4056 x

Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Застанецца : рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс літаратуры да 80-годдзя з дня нараджэння Ул. Караткевіча / склад. Л.П. Чумакова; ЦГБ імя М. Горкага; аддз. інфарм.-бібліягр. работы. – Віцебск, 2010. - 12 с.

 

26 лістапада 2010 года споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – беларускага пісьменніка, які стаў адной са знакавых фігур нацыянальнай культуры ХХ стагоддзя. У сваім эсэ “Наш Караткевіч” Я. Брыль пісаў : "Беларусь даўно чакала такога пісьменніка. І радасна, што ён прыйшоў. І горка, балюча, што ён не змог, не паспеў разгарнуцца яшчэ больш глыбока і шчодра". Уладзімір Караткевіч узвысіўся, стаў эпахальнай з'явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры і беларускай культуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Таму, хто чытаў творы Караткевіча, можа, нават на падсвядомым узроўні, прывіваўся ген беларускасці, любоў да Беларушчыны.

 

Рэкамедацыйны бібліяграфічны спіс “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Застанецца” прысвячаецца 80-годдзю пісьменніка і адрасаваны біблятэкарам, настаўнікам, вучням, усім, хто цікавіцца творчасцю У. Караткевіча. Дапаможнік уключае літаратуру за 2000-2010 гады. Матэрыялы рамяшчаюцца ў алфавітным парадку а ў раздзеле “Аб асобных творах” у алфавіце твораў У. Караткевіча