Брэсцкая крэпасць. Бяссмерце

Брэсцкая крэпасць. Бяссмерце
File Size:
44.73 kB
Date:
20 Лістапад 2013
Downloads:
1308 x

Брэсцкая крэпасць. Бяссмерце : бібліягр. спіс / склад. Л.Д. Саскевіч; ЦГБ імя М. Горкага; аддз. інфарм.-бібліягр. работы. – Віцебск, 2011. - 12 с.

 

Брэсцкая крэпасць. Гэты велічны комплекс на заходніх рубяжах Беларусі разам з тэрыторыяй старажытнага Бярэсця ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. У 2011 годзе Брэсцкая крэпасць адзначае тры юбілейныя даты:

1 чэрвеня – 175 гадоў з часу закладкі першага каменя Брэсцкай крэпасці (1836), комплексу абарончых збудаванняў XIX- пачатку XX стагоддзяў.

22 чэрвеня – 70 гадоў з пачатку абароны (1941) Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну.

25 верасня – 40 гадоў (1971) з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой.

Бібліяграфічны спіс "Брэсцкая крэпасць. Бяссмерце" прысвечаны гэтым тром датам, якія залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю Брэсцкай крэпасці. Спіс уключае літаратуру і артыкулы ў асноўным за 2000-2011 гады. Знаёміць з урачыстым адкрыццём і апісаннем мемарыяльнага комплексу, з гісторыяй крэпасці і яе абаронай у 1941 годзе. Бібліяграфічны спіс уключае літаратуру і артыкулы, якія вы знойдзеце ў бібліятэках Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска. Матэрыялы ў ім размешчаны ў алфавітным парадку аўтараў і назваў.

Бібліяграфічны спіс прапануецца, перш за ўсё, моладзі, школьнікам. Настаўнікі і бібліятэкары могуць выкарыстоўваць яго ў патрыятычным выхаванні і прапагандзе ваенна-патрыятычнай літаратуры.