12 і 13 мая ў бібліятэцы імя Ул Караткевіча да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшоў урок радзімазнаўства "Святыя сімвалы краіны", у якім бралі ўдзел вучні 1-х і 2-х класаў СШ №11.
Дзецям пачыталі казку Уладзіміра Ліпскага "Браты", расказалі, чаму наша сімволіка так выглядае, і што сімвалізуюць пэўныя элементы, колеры. Вучні атрымалі адказы на пытанні: хто прыдумаў арнамент і што ён азначае, чаму на гербе Беларусі мы бачым зямны шар і ўзыходзячае сонца, чаму ў вянок уплецены каласы жыта, кветкі льна і канюшыны, што сімвалізуе чырвоная зорка, які глыбінны сэнс укладзены ў кожны радок Дзяржаўнага гімна, і ў якіх выпадках гучыць асноўная песня краіны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі зубра і васілёк - нацыянальныя сімвалы краіны.


