13 мая ў бібліятэцы імя С.Маршака адбылася гадзіна патрыятызму «Ведай і шануй сваю сімволіку!», удзельнікамі якой сталі вучні сярэдняй школы № 29.
Разам з бібліятэкарам школьнікі разважалі пра тое, што значаць для кожнага чалавека такія глыбокія паняцці, як Радзіма, незалежнасць і дзяржаўнасць. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра сэнс колераў на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь і навучыліся чытаць таямнічую мову беларускага арнаменту. Пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна. Школьнікі адказалі на пытанні бліц-віктарыны. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар нагадала, што павага да дзяржаўных сімвалаў — гэта святы абавязак кожнага грамадзяніна і трывалая аснова незалежнасці нашай дзяржавы.
