26 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў літаратурна-музычны нон-стоп «Здравствуй , Зимушка-зима!» , у якім бралі ўдзел вучні 3 «А» класа СШ№11. Дзецям прадставілі кнігі і асобныя творы беларускіх і рускіх аўтараў зімовай і навагодняй тэматыкі, нагадалі беларускія народныя казкі і легенды, а дзеці , у сваю чаргу, пачыталі напамяць вершы.
Найбольш артыстычнае і выразнае чытанне было адзначана апладысментамі ад аднакласнікаў і цукеркамі ад бібліятэкараў. Завяршылася мерапрыемства вясёлай дыскатэкай: дзеці танчылі і спявалі зімовыя песні.
