заст    18 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 4 «Б» класа гімназіі №3 прайшла літаратурная гульня-віктарына па казках Г. Х. Андерсена «Чароўны парасон Оле-Лукойе».

    Бібліятэкар расказала пра няпросты жыццёвы і творчы лёс пісьменніка, а дзеці актыўна прымалі ўдзел у гульнявой праграме: называлі персанажы па апісанню, угадвалі казкі па цытатам, шукалі павучальны сэнс, складвалі сваю канцоўку спадабаўшыхся гісторый.