заст   18 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло адкрыццё выставы творчых работ «Краса роднай зямлі» членаў аб'яднання аматараў вышыўкі «Іголачка», у якім бралі ўдзел вучні 4 «В» класа СШ №11. Адкрыла выставу кіраўнік аб'яднання Таццяна Сівакова. Яна звярнула ўвагу дзяцей, што ў кожнага ёсць магчымасць праявіць свае здольнасці і таленты ў творчасці, толькі трэба выбраць напрамак і моцна пажадаць сваімі рукамі стварыць прыгажосць.

    Бібліятэкар запрасіла вучняў прыняць удзел у гульнявой праграме па выставе. Дзеці па асацыятыўных малюнках на экране знаходзілі адпаведныя ім вышытыя карціны, па адмоўных або сцвярджальных адказах на пытанні здагадваліся пра якую кветку ідзе гаворка, а потым знаходзілі рукатворнае палатно з выявай гэтай краскі. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар выказала удзячнасць таленавітым майстрыхам, а яны, а таксама дзеці і настаўніца падзякавалі за цікавую праграму адкрыцця.123