16 снежня ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча з удзелам вучняў 4 «Б» класа СШ №11 прайшла літаратурная гадзіна «Не люба - не слухай, а хлусіць не замінай».
Менавіта пад такой назвай ў 1791 годзе ў Расіі ўпершыню з'явілася кніга Э. Распэ «Прыгоды барона Мюнхаўзена», якая вучыць знаходлівасці і смеласці, вучыць з гумарам ставіцца да любых прыгод і выпрабаванняў, быць вясёлымі і ніколі не маркоціцца. Бібліятэкар расказала пра аўтара, пра прататыпа галоўнага героя, пра помнікі , устаноўленыя барону Мюнхаўзену, а дзеці пераказалі эпізоды, якія ім больш за ўсё спадабаліся: прыгоды абаяльнага хлуса і фантазёра ў джунглях, на моры, на фронце, нават на іншых планетах.
