Люблю ўсе колеры жыцця: бібліягр. нарыс да 100-годдзя з дня нараджэння С. Грахоўскага

Люблю ўсе колеры жыцця: бібліягр. нарыс да 100-годдзя з дня нараджэння С. Грахоўскага
Размер файлов:
130.02 kB
Дата:
20 Ноябрь 2013
Загрузки:
6340 x

Люблю ўсе колеры жыцця: бібліягр. нарыс да 100-годдзя з дня нараджэння С. Грахоўскага / склад. Ж.Я. Кабылкіна; ЦГБ імя М. Горкага; аддз. інфарм.-бібліягр. работы. – Віцебск, 2013. - 8 с. 

 

Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах, прыцягвае ўвагу гуманістычнай скіраванасцю, шчырым лірызмам і моцным публіцыстычным пафасам. 

Рэкамендацыйны бібліяграфічны нарыс і спіс літаратуры  “Люблю ўсе колеры жыцця” прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага і адрасаваны бібліятэкарам, настаўнікам, вучням, усім тым, хто цікавіцца жыццём і творчасцю пісьменніка. Бібліяграфічны спіс уключае літаратуру і часопісныя артыкулы, якія ёсць у ЦГБ ім. М. Горкага. Матэрыялы размешчаны ў алфавітным парадку аўтараў і назваў.