Дудар беларускі : нарыс да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

Дудар беларускі : нарыс да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча
Размер файлов:
201.31 kB
Дата:
20 Ноябрь 2013
Загрузки:
2132 x

Дудар беларускі : нарыс да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча / склад. Л.Д. Саскевіч; ЦГБ імя М. Горкага; аддз. інфарм.-бібліягр. работы. – Віцебск, 2010. - 8 с.

Францішак Багушэвіч – самы яркі нацыянальны паэт XIX стагоддзя. Талент яго, гэты "Божы дар", дадзены яму ад прыроды, выдатна дачыніўся да станаўлення літаратуры, якую тады не прызнавалі, а калі прызнавалі, дык адгукаліся з вялікаю неахвотаю і пагардаю. Калі да Францішка Багушэвіча беларуская паэзія мела нешырокі рэзананс, дык пасля яго розгалас пра яе пайшоў па ўсім славянскім свеце. Менавіта творчасць Францішка Багушэвіча (Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава ў адной асобе), хай сабе і невялікая, аднак яркая літаратурная спадчына, адназначна зацвердзіла: беларуская літаратура была, яна ёсць, а значыць, у яе будзе і годны працяг. Францішак Багушэвіч – першы вялікі нацыянальны паэт, які пісаў пра існаванне беларускай нацыі, выразна адзначаючы агульнасць псіхалогіі народа і яго мовы, якая "і ёсць адзежа душы", акрэсліваючы межы роднай старонкі: " Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...".

Рэкамендацыйны бібліяграфічны нарыс і спіс літаратуры "Дудар беларускі" прысвечаны 170-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Спіс прапануецца бібліятэкарам, настаўнікам, выхавацелям, бацькам, школьнікам, усім тым, хто цікавіцца жыццём і творчасцю паэта. Дапаможнік уключае літаратуру, якая ёсць у бібліятэках Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска. Матэрыялы ў бібліяграфічным спіску размяшчаюцца ў алфавітным парадку аўтараў і назваў.