Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі
Размер файлов:
149.66 kB
Дата:
15 Ноябрь 2013
Загрузки:
2645 x

Кастусь Каліноўскі. Змагар за народнае шчасце: біблягр. нарыс / склад. Л.Д. Саскевіч; ЦГБ імя М. Горкага; аддз. інфарм.- бібліягр. работы. – Віцебск, 2013. - 12 с.

 

У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы. Сярод шматлікіх выдатных асоб у беларускай нацыянальнай гісторыі, безумоўна, вылучаецца адна, без якой, верагодна, не існавала б сёння незалежнай Беларусі, і не крочылі б мы ў пачатку XXI стагоддзя нацыяй, са сваёй мовай, культурай, гісторыяй. Імя гэтай асобы - Кастусь Каліноўскі.

Рэкамендацыйны бібліяграфічны нарыс і спіс літаратуры "Змагар за народнае шчасце" прысвечаны 175-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150-годдзю пачатку паўстання 1863-1864гг. Ён адрасаваны бібліятэкарам, настаўнікам, вучням, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца нацыянальнай гісторыяй. Бібліяграфічны спіс уключае кнігі і часопісныя артыкулы за 1990-2012 гады, якія ёсць у бібліятэках Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска. Матэрыялы размешчаны ў алфавітным парадку аўтараў і назваў.