Памножыў славу Айчыны нашай: нарыс да 125-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага

Памножыў славу Айчыны нашай: нарыс да 125-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага
Размер файлов:
1.13 MB
Дата:
13 Февраль 2018
Загрузки:
946 x

Памножыў славу Айчыны нашай: бібліягр. нарыс да 125-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага / ГУ "ЦБС г. Віцебска", ЦГБ імя М. Горкага, аддз. інфарм.-бібліягр. работы; склад. Ж.Я. Кабылкіна. – Віцебск, 2018. – 14 с.

  

Максім Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці. Уся творчасць Максіма Гарэцкага прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

Рэкамендацыйны бібліяграфічны нарыс і спіс літаратуры "Памножыў славу Айчыны нашай..." прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага і адрасаваны бібліятэкарам, настаўнікам, вучням, усім тым, хто цікавіцца жыццём і творчасцю пісьменніка.