4 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча правялі для дзяцей рознага ўзросту агляд кніг «Казкі-мультфільмы». Для тых, хто яшчэ толькі марыць навучыцца чытаць самастойна і для іх мам прадставілі кнігі ў серыі «Чытаем па складам», для першакласнікаў - прыгожа ілюстраваныя кнігі ў серыі «Саюзмультфільм прадстаўляе: упершыню легендарныя мультфільмы ў кнігах».
Вучняў пачатковай школы, якія ўжо шпарка чытаюць, пазнаёмілі з казкамі, па якіх зняты мультфільмы Уолтам Дыснеем і яго кінакампаніяй, а таксама з кнігамі Аляксандра Курляндскага «Ну, пачакай!», Таццяны Александравай «Дамавёнак Кузька», Сяргея Казлова « Вожык у тумане» і інш. А напрканцы ўдзельнікам мерапрыемства паказалі мультыплікацыйны фільм «Супергномы».