DSCN1977У межах святкавання 135–гадовага юбілею Якуба Коласа, дзіцячая бібліятэка, якая носіць імя народнага паэта Беларусі, падрыхтавала для сваіх чытачоў цыкл літаратурна-паэтычных мерапрыемстваў "Каласавіны".

9 лістапада ў вялікай зале КДЦ "Першамайскі" бібліятэчныя "Каласавіны" завяршыліся яскравым літаратурна-музычным святам "Жыве ў сэрцы плынь крыніц...".

Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла прысутных з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Свята ўпрыгожылі выступленні народнага ансамбля народных танцаў "На ростанях" Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў, абразцовага дзіцяча-юнацкага тэатра "Мара", ансамбля цымбалістаў "Гукі сонца", тэатра мініацюр "Пілігрымы" Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, гурта эстраднай песні "Новае пакаленне" і тэатральнага гуртка "Вертыкаль" КДЦ "Першамайскі". Госці свята ўбачылі тэатральную інсцэніроўку верша "Першы заработак" з кнігі Я.Коласа "Песні жальбы", разам пасмяяліся над "адважнымі" героямі казкі "Два зайцы".

Напрыканцы свята яго ўдзельнікаў і гасцей з юбілеем Якуба Коласа павіншавала старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І.Краснова- Гусачэнка.DSCN1987

DSCN1992DSCN2014DSCN2028DSCN2038