IMG 65681 лістапада да Міжнароднага дня энергазберажэння ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшлі хвілінкі карысных парад "Пра беражлівасць ад "А" да "Я".

Дзецям расказалі пра багацце, якое ёсць у кожнага ў кватэры, і якое не трэба шукаць, а трэба берагчы. Малодшых школьнікаў пазнаёмілі з асноўнымі законамі эканоміі, загадалі загадкі пра ваду, цяпло і святло, пагулялі з імі ў гульні "Што такое добра і што такое дрэнна", "Паветра і вада", "Разумны сартавальнік", "Сэканомім цяпло", "Абганялкі" і інш. Напрыканцы мерапрыемства дзеці самі сфармулявалі парады па энергазберажэнню, якіх павінен прытрымлівацца кожны чалавек.