IMG 6497Інфармацыйная гадзіна "Эўрыка", прысвечаная Году навукі, адбылася 3 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Вучням 6 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №11" расказалі пра цікавыя адкрыцці і вынаходкі чалавецтва.

Падлеткі даведаліся пра гісторыю з'яўлення лятальных апаратаў, оптавалаконных сетак, вадкакрышталічных экранаў, а таксама іншых звыклых для нас рэчаў, якімі мы карыстаемся кожны дзень. Больш гадзіны доўжылася цікавая размова, дзеці задалі шмат пытанняў бібліятэкару, самі расказалі пра некаторыя вядомыя ім навуковыя адкрыцці, а напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.