скарына1 Skorina12, 14, 16 чэрвеня бібліятэка імя Еўдакіі Лось наладзіла гістарычную вандроўку "Жыве Скарынаўская кніга", прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яе ўдзельнікамі сталі наведвальнікі аздараўленчых лагераў ДУА "Гімназія №4 г.Віцебска" і ДУА "СШ №17 г. Віцебска".

Пры дапамозе гульні "Загаданка" дзеці самі вызначылі тэму вандроўкі – гісторыя кнігі і беларускі асветнік і першадрукар Францыск Скарына. У сваім развіцці кніга прайшла вельмі доўгі шлях. Маленькім чытачам цікава было даведацца пра тое, якой была кніга ў старажытныя часы і ў сярэднявеччы, чым пісалі на папірусе і пергаменце, як пазней упрыгожваліся вокладка і пераплёт. Каб юныя "вандроўнікі" не стаміліся, быў прапанаваны "прывал", пад час якога ўсе займаліся перакладам з беларускай мовы на рускую. Напрыканцы ўспомнілі правілы абыходжання з кнігай. У гэтым дапамог верш-жарт, дзе аўтар усё пераблытаў і таму, каб правільна адказаць, ўдзельнікам прыйшлося быць вельмі ўважлівымі.