IMG 592312 чэрвеня ў межах рэспубліканскай акцыі "Лето с хорошей книгой " у бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла творчая сустрэча з паэтэсай Тамарай Красновай-Гусачэнка "Снова луг стал золотым", у якой бралі ўдзел наведвальнікі школьнага лагеру ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А.Пушкіна".

Дзеці выразна прачыталі вершы аўтара "Лето", "Летнее", "Край родной, любимый!", "А роднее нет" , "В Интернете не живут!", "Интереснее – читать!", а таксама выступілі ў вобразах герояў твораў паэтэсы (звяроў і жывёл) і падрыхтавалі інсцэніроўку верша "Доктор Айболит и кот Васька". Тамара Іванаўна падзялілася сваімі творчымі планамі, загадала загадкі, пачытала вершы з новай кнігі, якая рыхтуецца да выдання, і пажадала дзецям яркіх уражанняў ад сустрэч з цікавымі літаратурнымі творамі.

IMG 5940