IMG 5711Урок-знаёмства "Каб магла я зоркаю гарэць", прысвечаны 124-й гадавіне з дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, адбыўся 23 мая ў бібліятэцы імя У. Караткевіча. На ўрок былі запрошаны навучэнцы 2 "В" класа ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А. Пушкіна".

Дзецям расказалі пра дзяцінства паэткі, пра яе першыя спробы ў літаратуры, выдадзеныя кнігі. Непасрэднае знаёмства з творчай спадчынай Канстанцыі Буйло пачалося з прагляду відэазапісу выканання верша "Дожджык" Ягорам Андрэйчанка, вучнем 3 класа ДУА "Гімназія №2 г. Віцебска". Затым дзецям былі прапанаваны віктарыны і гульні: "Загадкі ад Канстанцыі Буйло" па вершах "Пралеска", "Журавіны", "Дуб", "Сакавік"; "Музыка лесу" па вершы "Бор шуміць"; "Услед за паэтычным радком" па вершы "Чалавечая рука"; "Словы і малюнкі" па вершы "Па суніцы". Закончылася сустрэча сумесным выкананнем песні на словы Канстанцыі Буйло "Люблю мой край".