SAM 6395На літаратурны ранішнік "Роднай мовы ты крынічка", прысвечаны 60-годдзю беларускага дзіцячага часопіса "Вясёлка", 15 мая запрасіла чытачоў бібліятэка імя У. Маякоўскага.

У прыгожа аформленай чытальнай зале бібліятэкі ўвазе вучняў 4-х класаў СШ № 30 была прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая пазнаёміла іх з цікавай гісторыяй часопіса, асноўнымі яго рубрыкамі.

Дзеці чыталі вершы і бралі ўдзел у гульнях па казках, якія друкуюцца на старонках часопіса. Потым усе разам актыўна разгадвалі красворды, загадкі, задачкі, рэбусы і прамаўлялі скарагаворкі. Ранішнік атрымаўся вельмі цікавым і пазнавальным, ён даў дзецям магчымасць больш блізка пазнаёміцца з часопісам, а некаторым проста даведацца, што існуе такое выдатнае выданне для дзяцей.

SAM 6349