IMG 95211У межах мэтавай праграмы "Пад светлым імем дабрыні" 21 сакавіка 2017 года бібліятэка імя Я.Коласа запрасіла сваіх сяброў – маладых інвалідаў з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Віцебска прыняць удзел у экалагічным падарожжы "Таямніцы і загадкі Беларускай прыроды", прысвечаным Міжнароднаму Дню Зямлі.

Пад час падарожжа прысутныя пазнаёміліся з незвычайным і цікавым светам жывёл, птушак і рыб нашай Беларусі, даведаліся чаму бурага мядзведзя завуць касалапым, ці спяць рыбы, у якой кошкі на вушах кісці-рожкі, пабывалі ў зубрыным царстве і даведаліся пра зубра еўрапейскага, пачулі цікавы расказ пра мядзведзя, які ў 1972 годзе атрымаў вадзіцельскія правы.

Напрыканцы падарожжа даведаліся пра рэдкіх жыхароў рэк і азёр, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: рыбы сцерлядзь, ласось атлантычны, або сёмга, фарэль ручаёвая, харыус еўрапейскі).

На кніжнай выставе : "Гэты чароўны жывёльны свет!" была прадстаўлена літаратура па тэме падарожжа. Падарожжа прайшло цікава і змястоўна.