IMG 5329Чарговы занятак экалагічнага гуртка "Бусляня" ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў 8 лютага па кнізе Г.У.Трафімавай і С.А.Трафімава "Зорныя загадкі".

Кожны артыкул у кнізе - гэта маленькае адкрыццё, нечаканая сустрэча з дзівоснай таямніцай прыроды і магчымасць адказаць на самыя каверзныя пытанні: колькі зорак на небе, чаму яны свецяцца, ці можна пачуць іх шаптанне, дзе шукаць "земляныя зоркі", які на смак "зорны яблык", у чым сакрэт "валасатых зорак"?

Другая частка занятка была практычная - кожны гуртковец склаў і склеіў з паперы сваю асабістую зорку і паабяцаў яшчэ папрацаваць дома, каб атрымалася цэлае сузор'е.