IMG 5323У кожным класе ёсць вучні актыўныя, а ёсць ціхія адзіночкі, але нярэдка ёсць і той, каго дражняць і зняважаюць. Хто ж часцей за ўсё з'яўляецца аб'ктам траўлі? З гэтага пытання 27 студзеня і 1 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча пачалася гадзіна псіхалагічнай дапамогі "Ізгоем можаш ты не быць...", прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы с булінгам (школьнай траўляй).

З вучнямі 9 "А" і 8 "А" класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" адбылася размова пра тое, чаму ўзнікае варожасць, на прыкладах расказалі, як гэта адбываецца ў калектыве, якімі могуць быць вынікі булінга, як рэагаваць, калі ты аказаўся аўтсайдэрам, што такое сіндром ахвяры, як процістаяць насіллю і якое пакаранне чакае тых, хто выступае ў ролі агрэсара (булі). Бібліятэкар таксама прыпынілася на такой распаўсюджанай сёння з'яве, як кібермобінг і нагадала падлеткам правілы інтэрнэт-зносін і інтэрнэт-бяспекі, а напрыканцы звярнула ўвагу на кнігі і артыкулы з перыядычнага друку, у якіх асвятляюцца гэтыя пытанні.