IMG 532630 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў літаратурны ўрок "Ён да сонца коласам узняўся", прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча), народнага паэта Беларусі, выдатнага пісьменніка, класіка сусветнай літаратуры.

Навучэнцы 3-4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра маленства Кастуся, яго бацькоў, вучобу, пра любоў да кнігі, пра першыя спробы пяра і першую атрыманую за іх ўзнагароду. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у чытанні па ролях верша "Савось-распуснік" і паэмы "Міхасёвы прыгоды", у абмеркаванні паводзін галоўных герояў, а таксама ў конкурсах і гульнях "Паэтычныя загадкі", "Вясна, лета, восень і зіма ў вершах песняра".