Мерапыемства з цыкла «Чароўны кошык бабулі Алены» правялі супрацоўнікі бібліятэкі імя С. Маршака 11 сакавіка для выхаванцаў дзіцячага садка № 94.
Гэтым разам бабуля Алёна прынесла не проста кнігі, а сапраўднае падарожжа ў свет беларускага слова! Падарожжа пачалося са знаёмства з беларускай народнай казкай «Разумная дачка». Дзеці з цікавасцю сачылі за сюжэтам і разважалі, чаму розум і знаходлівасць — гэта сапраўдны скарб.
У працяг падарожжа бабуля Алёна правяла гульню-размінку «Скажы па-беларуску», дзе дзеці ўзгадвалі прыгожыя і мілагучныя словы. Малыя адгадвалі цікавыя загадкі, дэманструючы сваю кемлівасць, і дружна гулялі ў рухомую гульню «Загадкі пана», якая падарыла ўсім шмат усмешак і пазітыву. Шануем сваё, вывучаем роднае!
