заст   24 і 25-га лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь з удзелам вучняў 1-х і 2-х класаў СШ №11 праходзіла гульнявая праграма «Аты-баты, вот какие мы солдаты!».

   Вучням нагадалі пра якасці, якімі павінен валодаць абаронца Айчыны сёння, расказалі пра ваенна-патрыятычныя клубы, якія існуюць у нашым горадзе. Будучым салдатам давялося таксама прайсці праз шматлікія выпрабаванні (конкурсы для пехацінцаў і разведчыкаў, стралкоў і сувязістаў, санітарак і шыфравальшчыкаў; гульні «Мазгавы штурм», «Сігнальны флажок», «Каша з тапара») і інш. І хлопчыкам і дзяўчынкам да спадобы прыйшліся розныя армейскія заданні, і яны з азартам і задавальненнем іх выконвалі, радаваліся, калі атрымлівалася добра і перажывалі, калі не спраўляліся, а галоўнае, да іх прыйшло разуменне, што быць сапраўдным салдатам зусім няпроста, трэба вельмі многае ведаць і умець.12345678