Мерапыемства з цыкла «Чароўны кошык бабулі Алены» правялі супрацоўнікі бібліятэкі імя С. Маршака 25 лютага. «Зазірнулі» у чароўны кошык і пазнаёміліся з беларускай народнай казкай «Гарошак» выхаванцы дзіцячага садка №94.
Паслухаўшы казку, дзеці паразважалі над тым, што такое сапраўдная сіла, дабрыня і адказнасць. Падчас гульні «Асілак і Змей» ператварыліся ў сапраўдных герояў і паказалі сваю спрытнасць. А гульня-трэнінг «Добры — злы» навучыла іх адрозніваць добрыя учынкі ад дрэнных.
Напрыканцы сустрэчы дзеці выканалі творчае заданне — кожны стварыў сваю непаўторную «Булаву асілка».
